ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на Нядзелю Мукі Пана
 
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй заканчваем велікапостныя рэкалекцыі, якія былі часам прыгатавання да Вялікадня. Адначасова распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.  Сардэчна дзякуем Айцу Андрэю Букштан з Мінска, з Ордэну Айцоў Капуцынаў  за рэкалекцыйную паслугу. Ахвяры, складзеныя Вамі, будуць як знак нашай ўдзячнасці прызначаны для Айца Андрэя. Сёння асвячаць пальмы будзем на кожнай св. Імшы. Урачыстая працэсія з пальмамі вакол касцёла адбудзецца пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне. 
 
2. На Вялікім Тыдні прыпадае: 
- Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Гэты дзень з’яўляецца патранальным святам сясцёр Эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 22.00.
- Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання 
з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 8.00. Набажэнства Крыжовага Шляху -  а 11.00 і 18.00. 
Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00. У гэты дзень трэба паклапоціцца пра ўсе крыжы ў нашых дамах, а таксама пры дарозе. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці адбудзецца а 15.00.
- Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай. Адарацыя пры Гробе Панскім ад 8.00. Асвячэнне ежы ў касцёле а 10.00, 11.00, 12.00, 13.00,14.00,15.00,16.00.
Гэты абрад мае тры моманты: - адарацыя пры Гробе Панскім, - асвячэнне вялікодных страваў, - святочныя віншаванні. Шчыра просім, прыходзіць пунктуальна, каб цалкам прымаць удзел. Асвячэнне страваў у доме састарэлых адбудзецца а 11.00 і ў бальнічнай капліцы а 12.00 гадзіне. 
Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі. Просім памятаць пра падсвечнікі.
3. Велікодная Нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імшы будуць Ў 8.30 (на польскай мове), а 10.00, ў 11.30, а 15.00 
і 19.00, а таксама ў капліцы ў бальніцы ў 16.30.
4. На ўвесь Велікодны Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення. 
Браслаў, 13.04.2013 г.                              
 
                               Kс. Aнтонi Земба SDS