ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Ахвяры сённяшняй нядзелі будуць прызначаны на далейшае аднаўленне і ўтрыманне нашай святыні. Шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам.
 
2. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (11.04.), а заканчваем ў Нядзелю Мукі Пана (13.04). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Айцец Андрэй Букштан з Мінска, з Ордэну Айцоў Капуцынаў. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. (Праграма).
 
3. Нядзеля Мукі Пана – знак памяці урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем, яна распачынае Вялікі Тыдзень. Натоўп з Ерузалему, вітаючы Езуса, кідаў Яму пад ногі пальмовыя галінкі і ўсклікаў: «Гасанна Сыну Давіда!». Мы таксама, хочам пакланіцца Езусу - Валадару нашых сэрцаў і спяваць: «Гасанна Сыну Давіда!», і трымаючы пальмы ў руках з вялікай радасцю ісці ў нашую штодзённасць. Урачыстая працэсія вакол касцёла з пальмамі адбудзецца пасля Св. Імшы а 10 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. 
 
4. Браслаўскі Гісторычна – Краязнаўчы Музей на вуліцы Савецкай запрашае на выставу: "Гісторія Каталіцкага Касцёла на Браслаўшчыне". Паглядзець выставу можна ад аўторка да нядзелі, ад 10.00 да 18.00. Выстава працуе да 20 красавіка 2014 г.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
 
 
Браслаў, 6.04.2014 r.
Kс. Антоні Земба SDS