ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
 
2. Нагадваем усім, што ў кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні жальбы”: па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 14.30 (перад св. Імшой а 15.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – для дзяцей, моладзі і дарослых па-беларуску. Ахвяры складзеныя падчас Крыжовага Шляху будуць прызначаны на кветкі да Божага Гробу. 
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
  • I Пятніца месяца, дзень асаблівай малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў інтэнцыі святасці сем’яў з нашай парафіі. У гэты дзень будзем памятаць пра хворых і людзей старэйшага ўзоросту, для якіх іх апекуны павінны запрасіць святара. Запісацца можна ў закрыстыі.
  • І Субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам будзем памятаць у сваіх малітвах пра грэшнікаў.

4. Нагадваем, што парафіяльны "Карытас" аб'яўляе  конкурс: "Найцудоўнейшая пісанка на Вялікдзень". Пісанкі ад дзяцей, моладзі і дарослых прымаем у закрыстыі да 15 красавіка.

6. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.

 

Браслаў, 30.03.2014 г.

Kс. Aнтонi Земба SDS