ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на III Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, падчас кожнай св. Імшы чытаем  паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, прысвечанае XI Нацыянальнаму дню “Caritas”. 
 
2. На гэтым тыдні прыпадае у аўторак (25.03.) Урачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэты дзень адзначаем  сусветны дзень святасці жыцця. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імша будзе а 8.00, 11.00, і 19.00, а таксама ў бальнічнай капліцы ў 16.30.
 
3. Як вы ўжо заўважылі, у нашым касцёле новыя лаўкі. Сардэчна дзякуем усім, хто прычыніўся да гэтага праз ахвяры і працу. Вельмі просім не ставіць ногі на кленчнікі, пільнаваць, каб гэтага не рабілі дзеці, не запальваць свечкі  без падсвечнікаў, не пакідаць малітоўнікаў і  ружанцаў. 
 
4. Парафіяльны Карытас аб'яўляе  конкурс: "Найцудоўнейшая пісанка на Вялікдзень". Пісанкі, ад дзяцей, моладзі і дарослых прымаем у закрыстыі да 15 красавіка.
 
5. Сардэчна запрашаем усіх, хто жадае прычыніцца да праслаўлення Бога праз спеў, запісацца ў парафіяльны хор. Мы хочам, каб усе парафіяльныя ўрачыстасці ўпрыгожваў спеў нашай, уласнай, парафіяльнай музычнай групы.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
 
 
Браслаў, 23.03.2014 г.
Kс. Aнтонi Земба SDS