ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на II Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 14.30 (перад Св. Імшой а 15.00 „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – для дзяцей, моладзі і дарослых – па-беларуску. Ахвяры складзеныя падчас "Крыжовага Шляху" будуць прызначаны на кветкі да Божага Гробу.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак: (18.03) дзень нараджэння нашага Біскупа Алега Буткевіча. Просім памятаць у малітвах;
- ў сераду: ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св.Імшы. Св. Імша будзе а 8.00, 11.00, і 19.00, а таксама у бальнічнай капліцы ў 16.30.
 
3. У мінулую нядзелю пасля св. Імшы а 10.00 адбыліся выбары новага старшыні парафіяльнага камітэту. Большасць прысутных выбрала спадарыню Сапун Іну Эдуардаўну. Жадаем ёй Божага благаслаўлення і плённай працы на карысць нашага касцёла. 
 
4. З радасцю паведамляем, што ў панядзелак (17.03) у нашым касцёле мы зменім лаўкі. Сэрдэчна запрашаем мужчын, каб нам дапамаглі ў гэтай працы з 9.00 гадзіны. Старыя лаўкі перадаем для парафіі ў в. Урбаны.
 
5. Заахвочваем наведваць інтэрнэт-старонку нашай парафіі на  www.waladarka.by. 
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
 
Браслаў, 16.03.2014 г.
Kс. Aнтонi Земба SDS