ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на I Нядзелю Вялікага Посту
 
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца ў пятніцу (11.04.) і будуць трываць да Пальмовай Нядзелі (13.04.). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць Айцец Андрэй Букштан з Мінска, 
з Ордэну Айцоў Капуцынаў.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 14.30 (перад Св. Імшой а 15.00). Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – для дзяцей, моладзі і дарослых 
па-беларуску. Ахвяры складзеныя падчас Крыжовага Шляху будуць прызначаны на кветкі да Божага Гробу.
 
3. У сувязі з адстаўкай спадара Часлава Буткевіча 
з пасады старшыні Парафіяльнай Рады, сёння пасля 
Св. Імшы а 10.00 адбудуцца выбары новага старшыні. Спадару Чаславу сардэчнае „Bóg zapłać” за шматгадовую і адданную працу на карысць парафіі 
і парафіянаў.
 
4. Заахвочваем наведваць інтэрнэт-старонку нашай парафіі на  www.waladarka.by.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
 
 
Браслаў, 9.03.2014 г.
Kс. Aнтонi Земба SDS