ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VIII Звычайную Нядзелю
 
 
1. Сёння Першая Нядзеля месяца. Ахвяры гэтай нядзелі будуць прызначаны на далейшае аднаўленне і ўтрыманне нашай святыні. Шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам.
 
2. У сераду распачынаецца перыяд Вялікага Посту, які з’яўляецца часам падрыхтоўкі да перажывання Вялікдня. Просім прыняць пастаўленне на Вялікі Пост. Ў кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні жальбы”: па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 14.30 (перад св. Імшой а 15.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, вечарам у 18.15 – для дзяцей, моладзі і дарослых па-беларуску. Ахвяры складзеныя падчас Крыжовага Шляху будуць прызначаны на кветкі да Божага Гробу. 
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін св. Казіміра,
- у сераду Папелец – дзень, калі распачынаем Вялікі Пост. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Падчас кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне попелу і пасыпанне ім галоў на знак прынятых пастаноў на Вялікі Пост. Св. Імшы а 8.00, 11.00, 19.00, а таксама у бальнічнай капліцы, а 16.30. 
- I Чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях.
- I Пятніца месяца, дзень асаблівай малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў інтэнцыі святасці сем’яў з нашай парафіі. У гэты дзень будзем памятаць пра хворых і людзей старэйшага ўзоросту. Адведзіны хворых будуць ад 9.00. Нагадваем, што магчымасць споведзі існуе 30 хвілін перад кожнай Св. Імшой.
 
4. Заахвочваем наведваць інтэрнэт-старонку нашай парафіі на  www.waladarka.by.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны. 
 
 
Браслаў, 2.03.2014 г.
Кс. Антоні Земба SDS