ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI Звычайную Нядзелю
 
1. Закончыліся душпастырскія адведзіны – каляда. Усім тым, хто запрасіў святара да свайго дому, з сэрца дзякуем. Таксама складаем падзяку, за ахвяры з нагоды каляды. У падсумаванні каляды, мы звяртаем вашую ўвагу на недахопы, якія падчас гэтага году мы паспрабуем выправіць.
 
2. Падчас каляды мы сутыкаліся з  рознымі, нязгоднымі з вучэннем Касцёла, поглядамі, адносна сакрамэнту споведзі і святой Камуніі асоб без сакрамэнтальнага шлюбу. Нагадваем усім што яны не могуць прыступаць да сакрамэнту пакаяння і паяднання, а так сама да святой Камуніі. Адзіным выключэннем з’яўляецца небяспека смерці – цяжка хвароба. 
 
3. На гэтым тыдні ў суботу прыпадае свята Катэдры святога Пятра, Апостала.
 
4. Для радасці выканання Божых і Касцёльных Загадаў няхай Бог вас благаславіць.
 
Браслаў, 16.02.2014
Кс. Антоні Земба SDS