ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Звычайную Нядзелю
 
 
1. Сардэчна дзякуем усім, хто прымаў удзел у пабожным перажаванні спаткання з нашым новым Біскупам Алегам Буткевічам, якое адбылося ў прошлую нядзелю. Асаблівым чынам дзякуем парафіяльнай тэатральнай групе "EX ANIMA": арганізатару– Іне Сапун, Рэжысеру – Алене Каспаровіч, акторам, бацькам, дзецям якія прымалі ўдзел у спектаклі, а таксама Кіраўніцтву Дома Культуры, Кіраўніцтву цэнтра дзіцячай творачасці, фатографам - Аляксандру Панцялейка, Міхаілу Яроцкаму, Уладзіміру Урублеўскаму, мастаку – Галіне Ставіцкай.
2. У аўторак (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Благаслаўлёным Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Просім апекуноў гэтых людзей паклапаціцца пра прысутнасць хворых. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі і прыняць Св. Камунію, а таксама прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Пасля Св. Імшы у будынку былога “хлебазаводу” будзе пачастунак. Ў гэты дзень св. Імша будзе адпраўлена ў бальнічнай капліцы ў 16.30. 
 
3. У пятніцу прыпадае ўспамін Кірыла, Законніка, і Мятода, Біскупа, Апекуноў Еўропы.
 
4. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: вул. Акцябра 3 – два святары, ад 17.00, 
- панядзелак: вул. Завадская – адзін святар, ад 17.00,
 
- аўторак: вул. Тургенева – адзін святар, ад 17.30,
 
- пятніца: вул. Дрывяцкая – адзін святвар, ад 15.00,
 
- субота: вёска Усяны – два святары, ад 11.00.
На гэтым тыдні мы жадаем скончыць душпастырскія адведзіны. Просім падыйсці ў закрыстыю тых, хто яшчэ не прымаў святара. 
 
4. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.
 
 
Браслаў, 9.02.2014
Кс. Антоні Земба SDS