ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на IV Звычайную Нядзелю – Ахвяраванне Пана
 
1. Сёння прыпадае Ахвяраванне Пана – традыцыйнае свята Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы асвячаем грамніцы, якія будзем захоўваць у нашых дамах як знак асаблівай апекі Маці Божай над намі. 
Сёння таксама адзначаем Сусветны Дзень кансэкраваных асобаў. Памятаем у сваіх малітвах пра сясцер законных і святароў, якія працуюць у нашай парафіі. 
Урачыстая Св. Імша, якую ўзначаліць ксендз Біскуп Алег Буткевіч, будзе адпраўлена а 11.00. Працягам гэтай падзеі будзе спектакль: “Куды ноч, туды і сон”, які адбудзецца а 16 гадзіне ў браслаўскім Домe Культуры у выкананні тэатральнага калектыву браслаўскай парафіі “EX ANIMA".
 
2. На гэтым тыдні прыпадае: 
- у панядзелак, успамін св. Блажэя, Біскупа і Мучанніка,
- у сераду, успамін св. Агаты, Дзевы і Мучанніцы. Св. Імшы ў гэты дзень: а  8.00, 11.00, 19.00. На кожнай Св. Імшы будзе асвечаны Хлеб і Вада св. Агаты.
- у чацвер, успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, Мучаннікаў a такскама І чацвер месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця,
- І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
 
3. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
- панядзелак: Муражы –Навастройкі – два святары, ад 17.00, 
- панядзелак: Пушкіна, 8 Марта, Зав. Газетны – адзін святар, ад 15.00,
 
- аўторак: вул. Акцябра 7 А, 9 – адзін святар, ад 17.00,
- аўторак: Муражэ – Пасёлак – адзін святар ад 16.00,
 
- серада: Будзённага – адзін святар, ад 17.00,
- серада: вул. Акцябра 23 - адзін святар, ад 17,00,
 
- чацвер: вул. Акцябра 30 – два святары, ад 17.00,
 
- пятніца: Зав. Прамышлены – адзін святар,  ад 17.00,
- пятніца: вул. Акцябра 17 – адзін святар, ад 17.30,
- пятніца: Чайкоўскага, Зав. Страіцелей – адзін святар ад 17.00,
 
- субота: вул. Акцябра 7, 9 А, 18 – адзін святар, ад 11.00,
- субота: адінкавыя запрашэнні – два святары, ад 11.
 
4. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.
 
Браслаў, 2.02.2014
Кс. Антоні Земба SDS