ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Звычайную Нядзелю
 
1. У наступную нядзелю прыпадае свята Ахвяравання Пана Езуса, традыцыйная назва гэтага свята – Маці Божай Грамнічнай. На кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне грамніц. 
У нашую парафію прыедзе ксёндз біскуп Алег Буткевіч. Св. Імша, якую будзе цэлебраваць ксёндз бікуп, адбудзецца а 11.00. Св. Імшы а 10.00, 11.30 у гэты дзень адпраўляцца не будуць. Інтэнцыі, запісаныя на гэтыя Св. Імшы, будуць перанесены на Св. Імшу а 11.00. Ахвяры, складзеныя ў гэты дзень, будуць прызначаны на патрэбы нашага Ардынарыя. Ужо сёння дзякуем за вашую ахвярнасць. 
 
2. 2 лютага тэатральны калектыў браслаўскай парафіі “EX ANIMA” запрашае ў Дом Культуры на спектакль: “Куды ноч, туды і сон”, які адбудзецца а 16 гадзіне.
 
3. Парафіяльная “Карытас” можа аказаць дапамогу шматдзетным, малазабяспечаным, апякунскім сем’ям, інвалідам, пенсіянерам, тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ў набыцці паліва (дроў ці брыкету), зімовай вопраткі, абутку і прадуктаў. Просім звяртацца ў захрыстыю.
 
4. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак, успамін бл. Юрыя Матулевіча, Біскупа – апекуна сясцёр Эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі.
- у аўторак, успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і Доктара Касцёла, 
- у пятніцу, успамін св. Яна Боска, Святра.
 
5. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
 
- панядзелак: вул. Некрасава – адзін святар, ад 17.00. 
- панядзелак: вул. Садовая – пачатак вуліцы, а таксама дамы 23, 25, 27, 33. вул. Акцябра 8, вул. Tухачэўскага, - два святары ад 15.00,
 
- аўторак: вул. Юрэнка, зав. Юрэнка – адзін святар, ад 17.00. 
- аўторак: Жданава, Kасмадзем’янскай, Maтросава, Гастэла – адзін святар ад 15.00,
 
- серада: вул. Акцябра 18 A – адзін святар, ад 17.00,
- серада: Рубеж  – два святары, ад 15,00,
 
- чацвер: вул. Kiрава i Энгельса – два святары, ад 16.00,
- чацвер: вул. Багадановіча i Шолахава – адзін ксёндз  ад 17.00,
 
- пятніца: вул. Савецкая – адзін святар,  ад 15.00,
- пятніца: вул. Акцябра 12 – адзін святар, ад 17.00
- пятніца: вул. Дзяржынскага – адзін святар ад 16.00.,
 
- субота: вул. Слабодская – правы бок, Kрылова, Заслонава, Нарбута, Kуйбышэва, Лугавая, Бр. Васілеўскіўх, - тры святары, ад 11.00.
 
6. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.
 
Браслаў, 26.01.2013
Кс. Антоні Земба SDS