ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на II Нядзелю пасля Нараджэння Пана
 
 
1. Сёння падчас кожнай св. Імшы кіруем да ўсіх нашых Парафіянаў, дўшпастырскую справаздачу за 2013 год. 
2. Прыпамінаем, што ахвяры сённяшняй нядзелі будуць прызнанчаны на аднаўленне нашай святыні. Шчыра дзякуем усім ахвярадаўцам.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак: Урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень  будуць а 8.00, 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы  ў капліцы ў 16.30. Падчас кожнай святой Імшы будзе асвечана: золата, кадзіла, мірра і вада. Золата – сімвал нашай любові да Бога, кадзіла як знак гарачай малітвы, мірра
– сімвал цярпення і жыццёвага досведу, а таксама вада – сімвал нашай штодзённасці.
4. Ад серады (8 студзеня) распачынаем душпастырскія візіты (каляду). Мэта душпастарскіх візітаў – супольная малітва, благаслаўленне дому і сям’і на новы год. Мы хочам адведаць усіх парафіянаў. План каляды будзе падавацца ў душпастырскіх аб’явах кожную нядзелю. Запрашэнне святара – гэта знак вашай веры і прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла. А для нас (святароў) – нагода дапаўнення картатэкі парафіяльнай. 
5. План каляды на гэты тыдзень:
- серада: вуліца Я. Купалы, Лясная і Зялёная – два святары, ад 16.00, 
- чацвер: вул. Касманаўтаў – адзін святар, ад 17.30, 
- пятніца: вул. Маладзёжная -  адзін святар, ад 17.00,
- субота: раён Турбазы – адзін святар, ад 11.00. 
6. Учора (4 студзеня), у Мёрах адбыўся чарговы конкурс калядных песняў “Бэтлеемская Зорка”. У катэгорыі дзіцячых спеваў наша група заняла II месца. З гэтай нагоды, віншуем удзельнікаў і шчыра дзякуем ім, іх бацькам, а таксама музычнаму кіраўніку групы – Іне Сапун.
7. У нашым касцёле знаходзіцца выстава працаў, выкананых дзецьмі нашай парафіі на конкурс, прысвечаны святу Божага Нараджэння. Аб’ява вынікаў адбудзеца сёння, пасля св. Імшы ў 11.30. 
8. Няхай Езус Хрыстус, Які аб’яўляецца ўсім людзям, благаславіць нам. 
 
Браслаў, 05.01.2014
Kс. Aнтонi Земба SDS