ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Святой Сям'і
 
 
1. Сёння Нядзеля Святой Сям'і. Падчас кожнай Святой Імшы чытаем паведамленне Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў на Беларусі.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- у аўторак, успамін святога Сільвестра, Папы. Заканчэнне года. Урачыстая Святая Імша будзе а 19.00, а перад Святой Імшой а 18.00 адбудзецца Эўхарыстычнае набажэнства, на якім падзякуем Богу за атрыманыя ласкі і дары. 
- у сераду, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, а таксама новы год. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 8.00, 11.00, 19.00, а таксама ў бальніцы ў капліцы ў 16.30. 
- І Чацвер Месяца, дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця,
- І Пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
- І Субота Месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
3. Душпастырская справаздача за 2013 год адбудзецца ў наступную нядзелю (I нядзелю студзеня). Прыпамінаем таксама, што ахвяры гэтай нядзелі будуць прызнанчаны на аданаўленне нашай святыні.
4. Каляда ў гэтым годзе распачнецца пасля Аб’яўлення Пана (6 студзеня). Просім усіх, хто далучае сябе да касцёла каталіцкага, запрасіць святара. З аднога боку, гэта знешні знак вашай веры, а з другога – магчымасць атрымаць благаслаўленне дому і сям’і на цэлы год. 
5. Ў нашым касцёле знаходзіцца выстаўка дзіцячых малюнкаў, выцінанак, дробных мастацкіх вырабаў, прысвечаных святу Божага Нараджэння. Гэтую выставу выканала парафіяльная Карытас. Аб’вы вынікаў конкурсу адбудуцца  5 снежня пасля Св. Імшы ў 11.30.
6. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.
 
Браслаў, 29.12.2013                                        Kс. Aнтонi Земба SDS