Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнту
 
1.Сёння ІІ нядзеля Адвэнту. Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі перанесена з 8 снежня на заўтра. Св. Імшы заўтра будуць адпраўлены а  8.00, 11.00, 19.00 i ў капліцы ў бальніцы ў 16.30. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.
 
2. Асвечаны аплатак можна набыць у закарыстыі пасля кожнай Св. Імшы. Ахвяры з’яўляюцца дабравольнымі і будуць прызначаны на ўтрыманне нашага законнага дому. 
 
3. Сардэчна дзякуем за ахвяры, складзеныя ў апошнюю нядзелю на далейшы рамонт нашай святыні.
 
4. На гэтым тыдні прыпадае:
- у панядзелак Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ
- у пятніцу успамін св. Луцыі, Панны і Мучанніцы
- у суботу успамін св. Яна ад Крыжа, Святара і Доктара Касцёла.
 
5. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў гэтым годзе будуць з 20 па 22 снежня. Сардэчна запрашаем усіх прыняць актыўны ўдзел. 
 
6. У наступную нядзелю пасля Св. Імшы ў 11.30 адбудзецца чарговае спатканне бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да І св. Камуніі. 
 
7. Парафіяльны Карытас аб’яўляе конкурс дзіцячых малюнкаў, выцінанак, дробных мастацкіх вырабаў, прысвечаных святу Божага Нараджэння. Конкурсныя работы неабходна прынесці ў закрыстыю да 25 снежня.  
 
8. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць. 
 
Браслаў, 8.12.2012 г.                                           Kс. Aнтонi Земба SDS
                                                                               пробашч парафіі