ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXIII Звычайную Нядзелю

1. Учора ў Вільнюсе, перад алтаром Маці Божай Вастрабрамскай, група пілігрымаў з нашай парафіі малілася ў інтэнцыях Айчыны – Беларусі, за Віцебскую дыяцэзыю, а таксама ў інтэнцыях нашай Парафіі. 
 
2. Сёння, пасля св. Імшы ў 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да Першай святой Камуніі. 
 
3. У наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. На кожнай Святой Iмшы будзем спяваць „Te Deum” – "Цябе Бога праслаўляем", як знак удзячнасці Богу за дары і ласкі якіх Ён нам удзяліў. Касцёл ва ўсім свеце, з'яднаны з Папам Францішкам, заканчвае Год Веры. Заахвочваем усіх, каб сваёй прысутнасцю на Эўхарыстыі падцвердзілі сваю веру. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на ўтрыманне клерыкаў Віцебскай дыяцэзыіі. 
 
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.
 
 
 
Браслаў, 17. 11. 2013 г.
кс. Антоні Земба SDS