ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, што кожны дзень у лістападзе адмаўляем св. Ружанец і выпамінкі за памерлых ў 18.30, а таксама св. Імша у інтэнцыі памерлых а 19.00. Заахвочваем 
да супольнай малітвы. 
 
2. У аўторак прыпадае Урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, апекуна віцебскай дыяцэзіі. 
 
3. У наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да Першай святой Камуніі. 
 
4. Асобы, якія запісныя на пілігрымку ў Вільнюс, на адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Вострабрамскай 
на 16 лістапада, запрашаем на сустрэчу ў чацвер пасля святой Імшы, вечарам. 
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай 
Бог благаславіць.
 
Браслаў, 10. 11. 2013 г.
кс. Антоні Земба SDS