ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXX Звычайную Нядзелю

 

 

1. У панядзелак прыпадае свята св. Апостолаў Сымона і Юды Тадэвуша. 

2. У пятніцу урачыстасць  Усіх Святых, а ў суботу успамін Усіх Памерлых Вернікаў. Нагадваем пра абавязак малітвы за памерлых і заахвочваем, каб кожны хто мае магчымасць прыступіў да сакрамэнту пакаяння і паяднання,  прыняў удзел у святой Імшы і прыняў святую Камунію за сваіх памерлых. Магчымасць споведзі – кожны дзень, за поў гадзіны да пачатку Св. Імшы. Існуе магчымасць атрымаць поўны адпуст: усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі, памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст. 

Святая Імша 1 і 2 лістапада будзе адпраўлена а 8.00, 11.00, 19.00 і ў  капліцы ў бальніцы ў 16.30. Ва Урачыстасць Усіх Святых кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы. У гэты дзень няма посту.

3. З 1 лістапада (пятніца) да канца месяца будзем адмўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых ў 18.30, а таксама 30 св. Імшаў у інтэнцыі памерлых а 19.00. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі. 

4. Мы скончылі працу, звязаную з заменай даху на „хлебазаводзе”. Зараз трываюць працы, звязаныя з падключэннем газу. 

4. Шчыра просім аб дапамозе у гаспадарчых працах. Працу распачынаем ў панядзелак з 9.00 гадзіны раніцы. 

5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць. 

 

Браслаў, 28. 10. 2012

кс. Антоні Земба SDS