Хроніка гісторыі касцёла.

 

Пачатак XV ст.

Браслаўскі парафіяльны касцёл Нараджэння Маці Божай заснаваны і фундаваны ваяводам віленскім Войцехам Манівідам. Фундуш зацверджаны вялікім князем Вітаўтам.

Канец ХV ст.

Драўляны будынак храма згарэў з "Божого допувдення".

20 кастрычніка 1500 г.

Пры наведванні Браслава князь Аляксандр Ягелончык пацвердзіў фундуш Манівіда і пашырыў яго.

3 лютага 1514 г.

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары пацверджвае і павялічвае папярэднія наданні.

Сярэдзіна XVI ст.

Арганізаваны Браслаўскі дэканат Віленскай дыяцэзіі. Упершыню згаданы ў пісьмовых крыніцах у 1635 г.

Касцёл разам з мястэчкам спалены маскоўскім вонскам.

4 чэрвеня 1661 г.

Складзены інвентар (апісаннс) касцёла. Храм размяшчаўся ў прыстасаваным драўляным памяшканні над мураванымі скляпеннямі. 3 15 касцельных пляцаў у мястэчку 10 было незабудаваных.

1668 г.

Касцёл наведаў візітатар Віленскай дыяцэзіі суфраган беларускі Мікалай Слупскі. Храм яшчэ не быў адбудаваны.

У складзе Браслаўскага дэканата налічвалася 21 парафіяльны храм, 13 філіяльных. Упершыню згадваецца Браслаўская парафіяльная школа. Вучылася 28 дзяцей.

Ад пажару, які ўзнік падчас бою паўстанцаў з расійскім карным атрадам, згарэлі драўляны будынак касцёла , 9 касцельных будынкаў і будаўнічы матэрыял, падрыхтаваны для ўзвядзення новага храма.

Браслаўская парафія налічвала 11 135 вернікаў. Да парафіі адносіліся філіяльныя касцёлы ў Опсе, Бяльмонтах, Плюсах, капліца ў Пагошчы.

1674-77 гг.

Набажэнствы адбьшаліся спачатку з уніятамі ў невялічкай драўлянай царкве на Замкавай гары, пазней у прыстасаваным драўляным памяшканні.

Набажэнствы перанесены ў новы мураваны, аднак не да канца ўзведзены храм. Будоўляй кіраваў ксёндз Ігнат Навіцкі. Працы ў касцёле працягваліся да 40-х гг.

1772г. І777г.

Старажытны фундуш касцёла забраны ў казну. Касцёлу пакінута 57 га зямлі, у тым ліку ворнай 24 га. Парафія аднесена да 3 класа, згодна з чым ксёндз атрымліваў ад дзяржавы 400 рублёў датацыі.

1772 г. І777 г.

Браслаўскі (Нова-Аляксандраўскі) дэканат далучаны да Жамойцкай дыяцэзіі.

11 мая 1794 г.

Браслаўскі ксёндз Раюнец асуджаны расійскім палявым судом на 8 гадоў катаргі за сувязь з паўстанцамі.

1798 г.

Мастак і археолаг Дз.Струкаў зрабіў замалёўку касцёла.

1794-1824(6) гг.

Касцёл наведаў біскуп суфраган жамойцкі Аляксандр Берасневіч. Узведзены новы будынак плябаніі і гаспадарчыя пабудовы.

1824(6) г. 1841-42 гг.

Парафія налічвала 16 636 вернікаў. Меліся філіяльныя касцёлы ў Бяльмонтах, Опсе, Плюсах, капліцы ў Бяльмонтах і Пагошчы.

1849г.

Касцёл наведаў біскуп жамойцкі Мечыслаў Палюлен.

1863г.

Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам ксяндза Францішка Бірутовіча будынак касцёла пашыраны. Па сутнасці ў Браславе быў узведзены новы храм.

Восень 1864 г.

 

2 чэрвеня 1876 г. 1876 г. 1879 г.

2 мая 1893 г. 1897 г.

Пачатак XX ст.

Бяльмонцкая, Опсаўская, Плюская філіі Браслаўскай парафіі вылучаны ў асобныя парафіі.

Чэрвень 1906 г.

Касцёл наведаў біскуп суфраган Каспер Цыртаўт. Адбылося асвячэнне новага храма.

Верасень 1915г. 1920-24 гг.

Касцёл наведаў біскуп жамойцкі Франпішак Корвіч.

1925 г. Сакавік 1925 г.

Званы і некаторыя дакументы з набліжэннем лініі фронту вывезены ў Расію.

24-25 чэрвеня 1927 г.

1928 г.

Існаваў Браслаўскі генеральны вікарыят Жамойцкага біскупства, які складаўся з 14 парафій. У другой палове 20-х гадоў вікарыят далучаны да Віленскай дыяцэзіі.

1930 г.

Набыты два званы, зробленыя ў майстэрні братоў Селючынскіх (г.Калуш): "Юзаф" вагой 293 кг і "Антон" вагой 145 кг.

20-21 чэрвеня 1931 г.

У касцёле ў прысутнасці велізарнай колькасці вернікаў адбылося адпяванне вядомага Браслаўскага лекара Станіслава Нарбута.

27 чэрвеня 1931 г.

Касцёл наведаў арцыбіскуп віленскі Рамуальд Ялбжыкоўскі. Парафія налічвала 6917 вернікаў, якія жылі ў 108 паселішчах. У касцёл праведзена электрычнае святло.

2 ліпеня 1939 г. Чэрвень 1942 г.

У Браславе адбыўся павятовы Эўхарыстычны кангрэс. У мерапрыемствах кангрэса ўдзельнічала паводле некаторых ацэнак каля 20 тыс.чалавек.

Ліпень 1949 г.

Касцёл наведаў прэзідэнт Польшчы Ігнат Масьціцкі, які прысутнічаў на ўрачыстым набажэнстве.

11 красавіка 1950 г.

Адчынены Браслаўскі Дом сясцёр-эўхарыстак.

У час знішчэння жыхароў Браслаўскага гета на касцёльным цвінтары трагічна загінуў ксёндз Мечыслаў Акрэйц.

24 красавіка 1952 г. 1981-86 гг.

Браслаўскі ксёндз Антон Шубзда пад пагрозай арышту НКУС пераншоў на нелегальнае становішча.

Прыняты рашэнні выканкама Браслаўскага райсавета аб закрыцці касцёла ў Браславе, аб перадачы будынка пад зернесховішча. На тэрыторыі тагачаснага Браслаўскага раёна не засталося ніводнага працуючага каталіцкага храма.

2 чэрвеня 1990 г.

Прынята пастанова Савета Міністраў БССР паводле якой раённыя ўлады павінны вярнуць касцёл парафіі.

Па ініцыятьгае ксяндза Чэслава Вільчынскага праведзены капітальны рамонт інтэр'ера, заменены арган.

20 верасня 1991 г.

Выхаванец парафіі ксёндз Міхал Сапель правёў першае набажэнства ў родным касідёле.

1991 г.

Касцёл наведаў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Казімір Свёнтак.

Верасень 1991 г.

Дэлегацыя парафіян выязджала ў Беласток на сустрэчу вернікаў з папам рымскім Янам Паўлам II.

1992 г.

Будынак касцёла, першы ў горадзе, пасля зацвярджэння новай сімволікі Беларусі, быў упрыгожаны бел-чырвона-белымі сцягамі.

Лістапад 1993 г.

Сталі праводзіцца пілігрымкі моладзі ў Будслаў.

1993 г.

Тры дні ў касцёле знаходзіўся цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай.

Падчас турнэ Яна Паўла II па краінах Балтыі, дэлегацыі Браслаўскай парафіі выязджалі ў Вільнюс і Аглоне (Латвія).

24 красавіка 1994 г.

Ксёндз Стэфан Прэкурат правёў набажэнства ў памяць паўстанцаў 1794 г. На ўрачыстасці прысутнічалі госці і ўдзельнікі навукова-краязнаўчай канферэнцыі "Браслаўскія чытанні".

10 красавіка 1996 г.

У Мінску атрымана пасведчанне аб рэгістрацыі Браслаўскага Дома сясцёр-эўхарыстак.

23 ліпеня 1997 г.

У касцёле праведзена сустрэча ксяндзоў Віцебскай вобласці з кардыналам К.Свёнтакам. прысутнічала звыш 30 святароў.

8 верасня 1997 г.

Урачыста адзначана 100 годзе будынка касцёла.