У кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем
“Песні жальбы”
па-польску раніцай а 08.00
па-беларуску - 10.30 
Крыжовы Шлях
кожную пятніцу Вялікага Посту
пасля Св.Імшы а 11.00 – па-польску, 
вечарам у 18.15 – па-беларуску.
Радасныя таямніцы 
 
1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі 
2. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты 
3. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста 
4. Ахвяраванне Хрыста ў святыні 
5. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні 
 
Таямніцы святла 
1. Хрост Пана Езуса ў Ярдане 
2. Езус аб'яўляе сябе на вяселлі ў Кане 
3. Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання 
4. Перамяненне Пана на гары Табор 
5. Устанаўленне Эўхарыстыі 
 
Балесныя таямніцы 
1. Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным 
2. Бічаванне Езуса 
3. Укаранаванне Езуса цернем 
4. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую 
5. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы 
 
Хвалебныя таямніцы
1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста 
2. Унебаўшэсце Хрыста 
3. Спасланне Духа Святога 
4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі 
5. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

Традыцыі Вялікага посту ў гісторыі Касцёла

Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень.

Крыжовы шлях

САКРАМЭНТ СУЖЭНСТВА (ШЛЮБ)

slub Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку  гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус  нават  узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына  заключаюць саюз  для  супольнага жыцця, а  таксама  атрымліваюць Божую ласку для  належнага  выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання  патомства.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА БОЖЫЯ ЗАПАВЕДЗІ ч.2

49. Як гучаць шостая і дзевятая запаведзі?
- Шостая: не чужалож.
- Дзевятая: не пажадай жонкі бліжняга твайго.
50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі?
- Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела.
51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі?
- Сёмая: не крадзі.
- Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі?
- Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем працу іншых людзей, калі мы не зайздросцім.
53. Як гучыць восьмая запаведзь?
- He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь?
- Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не выдумваем, не паклёпнічаем на іншых, не абгаворваем бліжніх і прызнаём сваю віну, калі мы вінаватыя.
55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай?
- Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.
Go to top