ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 
70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77.  Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.

Рэкалекцыі - навошта?

 Адвэнт — гэта перыяд, калі ў нашых парафіях перажываем рэкалекцыі.
Пахаванне па Каталіцку

Смерць - гэта канец людскога пілігрымавання, але разам з тым яна - нараджэнне, уваход у новае, вечнае жыццё, у быццё дзяцей Божых, сабраных у доме Айца. Таму мы кіруемся не да смерці, але да жыцця.
Дамовіцца са святаром аб каталіцкім пахаванні можна ў сакрыстыі.

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ

100. Што такое канфірмацыя?
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
Go to top