38. Што Бог даў людзям, каб яны ведалі, як жыць?
- Пан Бог даў людзям сумленне і 10 запаведзяў.
39. Як гучыць першая запаведзь?
- Я - Пан Бог твой, не май іншых багоў, апроч Мяне.
 40. Калі мы выконваем першую запаведзь?
- Першую запаведзь мы выконваем, калі верым у Пана Бога і ва ўсё, што Ён аб'явіў, размаўляем з Ім на малітве, пазнаём Яго праз чытанне Бібліі і на занятках па рэлігіі.
41.Як гучыць другая запаведзь?
- He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.
42. Калі мы выконваем другую запаведзь?
- Другую запаведзь мы выконваем, калі імя Пана Бога вымаўляем з пашанаю, калі з пашанаю вымаўляем імёны Маці Божай і святых, калі шануем асвячоныя рэчы і месцы, калі з павагай адносімся да асобаў, пасвечаных Богу, калі адпаведна паводзім сябе ў касцёле.
43. Як гучыць трэцяя запаведзь?
- Памятай дзень святы святкаваць.
44. Калі мы выконваем трэцюю запаведзь?
- Мы выконваем трэцюю запаведзь, калі ў нядзелю і ў прадпісаныя святы дні ўдзельнічаем у святой Імшы, аддаючы пашану Пану Богу, калі ў гэтыя дні не робім неабавязковую працу, калі адводзім час на адпачынак і добрыя ўчынкі.
45. Як гучыць чацвёртая запаведзь?
- Шануй бацьку свайго і маці сваю.
46. Калі мы выконваем чацвёртую запаведзь?
- Мы выконваем чацвёртую запаведзь, калі любім і шануем сваіх бацькоў, слухаемся іх і дапамагаем ім, а таксама калі з пашанаю адносімся да настаўнікаў, выхавацеляў і старэйшых, калі любім і молімся за сваю Айчыну.
47. Як гучыць пятая запаведзь?
- He забівай.
48. Калі мы выконваем пятую запаведзь?
- Мы выконваем пятую запаведзь, калі клагюцімся пра жыццё і здароўе сваё і бліжніх: выконваем правілы дарожнага руху, не курым і не ўжываем алкагольных напояў, не б'ёмся, апранаемся адпаведна надвор'ю, не крыўдзім бліжніх, а таксама калі беражліва адносімся да прыроды.