31. Што такое смерць?
- Смерць - гэта аддзяленне душы ад цела.
32. Што адбываецца з душой пасля смерці чалавека?
-  Пасля смерці душа чалавека прадстае перад Божым судом.
33. Што адбываецца пасля суда?
-  Пасля суда душа альбо атрымлівае ўзнагароду вечнага шчасця ў небе (рай), альбо ачышчаецца ў чыстцы, альбо атрымлівае прысуд вечнай кары ў пекле.
34. У чым заключаецца вечнае шчасце ў небе?
-  Душы ў раі шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам з Езусам Хрыстом, Найсвяцейшай Паннай Марыяй, анёламі і святымі.
35. Якую кару атрымліваюць асуджаныя ў пекле?
-  Асуджаныя ў пекле не бачаць Бога і церпяць вечныя мукі.
36. Што адбываецца з душою ў чыстцы?
-  У чыстцы душа некаторы час пакутуе за свае грахі, а потым пераходзіць у рай.
37. Калі цела атрымае ўзнагароду ці вечнае пакаранне?
-  Напрыканцы свету ўсе ўваскрэснуць. Падчас Апошняга Суда чалавек атрымае альбо ўзнагароду вечнага шчасця, альбо вечнае пакаранне.