Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
У Паслясінадальная Апостальская Адгартацыя "VERBUM DOMINI" Святога Айца Бэнэдыкта XVI у другой частцы ў нумары 58 чытаем пра “Абвяшчэнне Божага слова і паслуга лектараў”: Ужо падчас сінадальнага сходу, прысвечанага Эўхарыстыі, мы прасілі аб большай стараннасці ў чытанні Божага слова. Як вядома, наколькі Евангелле чытаецца святаром або дыяканам, настолькі чытанне першага і другога фрагменту Святога Пісання ў лацінскай традыцыі рэкамендуецца здзяйсняць лектару, мужчыне або жанчыне. Наконт гэтага хачу выказаць пажаданне Айцоў Сіноду, якія таксама пры гэтай нагодзе падкрэслілі, што патрэбна падрыхтоўка – праз адпаведную фармацыю  – для выканання абавязку лектара падчас літургічнай цэлебрацыі, а асабліва да лектарату, які ў лацінскім абрадзе з’яўляецца паслугаю свецкіх. Неабходна, каб лектары, якія выконваюць гэтую паслугу, нават калі не былі ўстаноўленыя, мелі сапраўды адпаведную і старанную падрыхтоўку, як біблійную і літургічную, так і тэхнічную: «біблійнае навучанне павінна быць накіравана на тое, каб лектары разумелі чытанні ў іх уласным кантэксце і праз святло веры спасцігалі сутнасць аб’яўленага слова. Літургічнае навучанне павінна даць лектарам пэўнае разуменне сэнсу і структуры літургіі слова, а таксама сувязі паміж літургіяй слова і эўхарыстычнай літургіяй. Тэхнічная падрыхтоўка павінна даць лектарам навыкі публічнага чытання як жывым голасам, так і пры дапамозе сучасных гукаўзмацняльных сродкаў».