У гэтую ноч, чакання свята каранацыі, складалі мы малітву, як кветкі да яе стопаў.
Я вырасла непадалёк ад Марыі – Валадаркі: з вакна нашай кухні можна ўбачыць касцёл,
дзе я вясёла праводзіла час і плакала ў цярпенні, дзе вучылася жыццю і любові.
Ружанец – малітва прыгожая, але адначасова цяжкая, асабліва для такіх нецерпялівых людзей як я.
Ружанец - «ружы» для Маці, Матулі, Мамачкі. У гэтую ноч, чакання свята каранацыі, складалі мы малітву, як кветкі да яе стопаў.
Таямніцы святла… Езус асвяціў цемру свету і цемру нашага жыцця, майго жыцця.
З ружанцам і свечкай у руках крочылі мы сцежкамі майго дзяцінства.
Таямніца першая: Хрост Пана Езуса. Прыпынак ля магілаў святароў, ля закрыстыі.
З іх рук многія атрымалі сакрамант хросту. Пад час хросту Езуса Хрыста адкрыліся нябёсы і быў чутны голас: “Гэта Сын мой Умілаваны.
Яго слухайце”. Тут, ля закрыстыі разам з сябрамі мы часта дапамагалі сёстрам Эўхарысткам рабіць для Маці Божай букеты з кветак,
тут не раз рэпетыравалі спевы, вучыліся слухаць Езуса. Хрост – гэта пачатак жыцця ў Езусе. Марыя, дай сілаў трываць пры Тваім Сыне!
Таямніца другая: Вяселле ў Кане Галілейскай. Прыпынак з відам на возера, праўда ў цемры яго не бачна, але шум хваляў і яго подых можна адчуць і ўцемры. Прыпынак ля “парафіяльнай хаткі”, дзе мы вучыліся танцаваць
і ўпершыню удзельнічалі ў сустрэчы моладзі. Першая каханне і першыя слёзы расчаравання…
Без чуллівага сэрца Марыі вяселле магло б скончыцца ганьбай, але яна заўважыла патрэбу людзей, і дапамагла…
Маці, дапамажы, рабіць тое, што кажа твой Сын!
Таямніца трэцяя: Абвяшчэнне Валадарства нябеснага і заклік да навяртання. Без прыпынку…
Крочым на Замкавую Гару… Езус абвяшчаў Валадарства у шляху. Стоячы у падножжа Замкавай гары разам з пробашчам углядаліся мы ў сцежку са свечак, нібы ў зорны шлях, што імкнуўся ўвысь. Колькі гадзін праводзілі ў дзяцінстве мы на гэтай гары, яшчэ тады, калі не было гэтых сходаў, зробленых, дарычэ, па ініцыятыве кс. Лешэка.
Валадарка Азёраў, дапамажы нам будаваць на зямлі валадарства Супакою і Любові!
Таямніца чацвёртая: Перамяненне на Гары Табор.
І мы на гары, на Замкавай Гары, просім , каб перамяніліся нашыя цвёрдыя сэрцы ў сэрцы, палымнеючыя любоўю. Адсюль добра відаць Касцёл і Браслаўскія азёры. Тут прыемна марыць. Хораша тут!! Як апосталы мы павінны вярнуцца да паўсядзённага жыцця, у якім прысутнічае крыж. Але памяць гэтай ночы я буду несці у сваім сэрцы, каб ў хвіліны сумненняў не баяцца крочыць наперад і выбіраць добрае. Марыя, будзь прыкладам веры у Езуса, які перамяняе сэрцы!
Таямніца пятая: Устанаўленне Эўхарыстыі.
У гэтым касцёле, на вачах Марыі я прыняла Езуса першы раз ў сваё сэрца. Памятаю ўрачыстасць моманту. І дзіцячае шчасце. Мінула шмат часу…А шчасце тое самае, калі Ён прыходзіць: ціхае, нявіннае і чыстае. Марыя, Валадарка Азёраў, якая цяпер носіш папскія кароны, маліся, каб Езусу ў Эўхарыстыі заўсёды на гэтым месцы, аддавалі пашану і каб вера людей, якія, як я, тут нарадзіліся, узмацнялася, каб пілігрымы і турысты прыходзілі сюды за падтрымкай і сілай! Маці, прымі просьбы сваіх дзяцей!
«Каштоўна прадугадванне свята і успамін пра яго»–піша А. де Сент Экзюперы ў адным са сваіх твораў. Гэтая ноч чування напаўняла маё сэрца радасцю і супакоем. Ноч напоўненая чаканнем, прадугадваннем свята,. А гэты артыкул – прыемны успамін пра яго.
Ад свята Божага Нараджэння ў парафіяльных супольнасцях традыцыйна адбываецца каляда, якую Касцёл афіцыйна называе душпастырскім візітам. Звычай наведвання сямей і кватэр душпастырамі традыцыйна працягваецца да распачацця перыяду Вялікага посту.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
50. Калі мы выконваем шостую і дзевятую запаведзі?
- Шостую і дзевятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сціпласць і сарамлівасць у думках, словах, адзенні, учынках, калі пазбягаем бессаромных паводзінаў, сяброўстваў, фільмаў і фотаздымкаў Святы Дух асвяціў нашае цела падчас хросту. Нашае цела з'яўляецца святыняй Духа Святога, таму трэба шанаваць годнасць свайго цела.
51. Як гучаць сёмая і дзесятая запаведзі?
- Сёмая: не крадзі.
- Дзесятая: не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.
52. Калі мы выконваем сёмую і дзесятую запаведзі?
- Сёмую і дзесятую запаведзі мы выконваем, калі захоўваем сваю маёмасць і маёмасць іншых, калі беражом агульную маёмасць, калі вяртаем знойдзеныя ці пазычаныя рэчы, не бяром нічога без дазволу і не прысвойваем сабе чужую маёмасць, калі шануем працу іншых людзей, калі мы не зайздросцім.
53. Як гучыць восьмая запаведзь?
- He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
54. Калі мы выконваем восьмую запаведзь?
- Мы выконваем восьмую запаведзь, калі гаворым праўду, не выдумваем, не паклёпнічаем на іншых, не абгаворваем бліжніх і прызнаём сваю віну, калі мы вінаватыя.
55. Якая Божая запаведзь з'яўляецца самай галоўнай?
- Самая галоўная запаведзь - гэта запаведзь любові: любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім. Любі бліжняга твайго, як самога сябе.