ЗАПРАШАЕМ НА РАРАТЫ 
панядзелак, сераду і пятніцу
а 6.45 раніцай
Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў
 
 
 

Кароны Сыну і Маці

У жніўні 2009 года ў Браславе адбудзецца незвычайная падзея – каранаванне папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Такім чынам на Віцебшчыне з’явіцца першы каранаваны абраз. На Беларусі каралеўскую годнасць раней атрымалі Маці Божая Берасцейская (1996), Маці Божая Будслаўская (1998), Марыя Беззаганна Зачатая (Мінск) (2005), Маці Божая Кангрэгацкая ў Гродне (2005) і Маці Божая Гудагайская (Гродзенская вобласць) (2007).

У чым сэнс каранавання і чаму менавіта на Браслаўскую Валадарку азёраў будуць ускладзены каштоўныя кароны? Браслаўская Валадарка цалкам вартая такога гонару, бо з’яўляецца цудадзейнай і шанаваўнай святыняй усяго сінявокага краю. “У чым сэнс каранацыі? Насамрэч, гэта натуральнае пытанне, бо ў Марыі, як бачыце, ужо ёсць карона. Але цяпер яна будзе каранавацца папскімі каронамі. Гэта - афіцыйнае пацверджанне і прызнанне паўсюдным Касцёлам таго факту, што Браслаў з’яўляецца цэнтральным месцам шанавання Марыі, марыйнага культу на Віцебшчыне. Такім чынам, гэтая карона не звычайная аздоба, а найперш – сімвалам вялікай пашаны”.

Дарэчы, найпершым у свеце абразом, каранаваным папскімі каронамі, была Маці Божая ў сакрыстыі (рызніцы) базілікі святога Пятра ў Рыме (1631).

фота: Бласлаўленне Святым Айцом Бенедыктам XVI кароны. Кароны прадставілі Ксендз Генерал Анджэй Урбанскі SDS і Дэрыктар Рэферату Замежных Місій Сальватарыянаў Ксендз Антоні Земба SDS, у Ватыкане 2009

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Адвэнтавыя рэкалекцыі

Адвэнт – асаблівы час, калі кожны з нас асаблівым чынам  рыхтуецца да нараджэння нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).

Ліста лектараў (лістапад - люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА СВЯТЫЯ САКРАМЭНТЫ

78. Што такое святыя сакрамэнты?
- Сакрамэнты - гэта дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Езусам Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія мы атрымліваем Божую ласку.
79. Колькі ёсць святых сакрамэнтаў?
- Ёсць сем сакрамэнтаў:
     І.     Хрост.
     2.    Канфірмацыя.
     3.    Эўхарыстыя.
     4.    Пакаянне.
     5.    Намашчэнне хворых.
     6.    Пасвячэнне.
     7.    Сужэнства.
80. Якія сакрамэнты можна прымаць толькі раз у жыцці?
-  Раз у жыцці можна прымаць хрост, канфірмацыю, пасвячэнне.
Go to top