Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 
 

Маці божай чэнстахоўскай

MBCzestochowska
Category
Падзеі ў парафіі
Date
Серада, 26 Жнівень 2020 00:00

Чэнстахова – гэта духоўная сталіца Польшы. Тут знаходзіцца кляштар паўлінаў і знакаміты цудоўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай ці Яснагорскай (па назве гары на якой стаіць кляштар), апякункі Польшы. Гэта  адна з самых вядомых і шанаваных святынь краіны.

Гісторыя Яснагорскага кляштара распачынаецца ў 1382 годзе, калі князь Уладзіслаў Апольчык, намеснік караля Людовіка Венгерскага,  запрасіў сюды айцоў-паўлінаў з Венгрыі. З адных крыніц вядома, што абраз з’явіўся ў тым жа годзе, з другіх - што праз 2 гады. Як бы ні было, аўтар гэтага абраза невядомы.

Але існуе прыжогая легенда: нібыта абраз гэты намаляваў сам  Лука Евангеліст на дошцы стала, за якім малілася і спажывала ежу Святая Сям’я. Далейшая гісторыя абраза паводле падання такая: хрысціяне Ерусаліма падаравалі яго святой Елене,  маці Рымскага імператара Канстанціна, як узнагароду за адшуканне Святога Крыжа. Яна забрала яго з сабою у Канстанцінопаль.  Пазней, у сувязі з распаўсюджваннем хрысціянства, абраз трапляе ў Сафію, пасля – у Маравію, затым у Кіеўскую Русь,  магчыма як падарунак  князям, альбо  як шлюбны падарунак. Паданне  даносіць, што ў 1384 годзе  Уладыслаў Апольчык вёз абраз з Русі , прагнучы ў сваёй капліцы мець заступніцу,  ўжо ў той час вядомую цудамі. Але коні, даехаўшы да Чэнстаховы,  далей не пайшлі,  колькі б іх не прымушалі. Князь зразумеў гэта як знак і пакінуў абраз у Яснагорскім кляштары. Прыгожае паданне, і мае права быць, але навуковыя даследванні сцвярджаюць, што абраз гэты паходзіць з  VI – IX стагодддзяў і першапачаткова быў намаляваны ў візантыйскім стылі. На працягу вякоў шмат выцярпеў Яснагорскі кляштар, як і абраз Маці Божай. У выніку разбойнага нападу ў 1430 годзе абраз быў абрабаваны і пашкоджаны. Адноўлены  быў у Кракаве (нібыта тады быў зменены стыль напісання абраза  з візантыйскага на заходнееўрапейскі) і зноў змешчаны ў Яснагорскім кляштары. Колькасць  пілігрымаў увесь час расла, абраз славіўся цудамі, здейсненымі праз заступніцтва Маці Божай Чэнстахоўскай. Таму была выбудавана трохнававая капліца Маці Божай і ўзведзены фартыфікацыйныя пабудовы, каб абараняцца ад грабежнікаў. У часе вайны са  шведамі ў 1655 годзе кляштар перажыў цяжкія дні блакада (аблогі), калі 260-ці асабовая група шляхты і манахаў выстаяла супраць трохтысячнага войска. Абаронай кіраваў айцец Кардэцкі. Яшчэ некалькі разоў на працягу XVI стагоддзя шведы спрабавалі здабыць Ясную Гару, але кожны раз айцы-паўліны мужна абаранялі свой кляштар. Першая каранацыя абраза Маці Божай Чэнстахоўскай даканана ў 1717 годзе. У 18 стагоддзі айцы- паўліны бараніліся ўжо ад расійскага войска. Падчас падзелу Польшы ў 1772 годзе  тагачасны і апошні кароль Польшы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абвесціў капітуляцыю і аддаў  кляштар у рукі Царскай улады. У 1909 годзе адбылася прафанацыя абраза, былі украдзены кароны, сукенкі і воты. Паўторная каранацыя адбылася ў 1910 годзе, была падаравана новая сукенка. Падчас  1 Сусветнай вайны кляштар прыналежыў аўстра-венгерскай уладзе. Затым, пасля здабытай палякамі незалежнасці, гэты кляштар стаў духоўнай сталіцай Польшы, месцам куды круглы год сцякаюцца  пілігрымы з усёй Польшы, і не толькі. Але найбольш мнагалюдна тут 15 жніўня,  сюды пешшу напраўляюцца дзесяткі пілігрымак з усіх куткоў краіны.

 
 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Для тых, хто дома: расклад трансляцый набажэнстваў Пасхальнага трыдуума на тэлебачанні

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета адбудзецца прамая трансляцыя па беларускім тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі, але таксама святой Імшы ў Вялікі чацвер і набажэнства Вялікай пятніцы.

Вербніца

“Не я б’ю, вярба б’е.
За тыдзень -- Вялікдзень”
Беларуская прымаўка

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Сакрамэнт Намашчэння Хворых

Сакрамэнт намашчэння хворых з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў Новага Запавету, які таксама ўстанавіў Езус Хрыстус. У Святым Пісанні чытаем: «Цяжка нехта з вас мучыцца? Няхай моліцца. Весела каму? Няхай псальмы спявае. Занядужаў хто з вас? Пакліч прэзбітараў Касцёла, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Пана, – і малітва веры вылечыць хворага, і Пан падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будуць знятыя з яго. Прызнайцеся адзін перад адным у правінах і маліцеся  адзін за аднаго, каб паздаравець; шмат можа шчырая малітва справядлівага» (пар. Як 5, 13-16).

Місіянерская дзейнасць Сальватарыянаў

Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.

Спіс лектараў (люты-ліпень)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ІНШЫЯ САКРАМЭНТЫ

100. Што такое канфірмацыя?
- Канфірмацыя - гэта сакрамэнт, праз які Дух Святы распальвае ў душы любоў і дае свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб ён вызнаваў сваю веру, абараняў яе і жыў паводле гэтай веры.
101. Што такое сакрамэнт намашчэння хворых?
- Намашчэнне хворых - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус злучае цярпенне хворага са сваім цярпеннем, адпускае грахі, дае асаблівыя ласкі. Сакрамэнт намашчэння хворых часам прыносіць палёгку і аздараўленне.
102. Што такое сакрамэнт пасвячэння?
- Пасвячэнне - гэта сакрамэнт, праз які Хрыстус дае выбраным і адпаведна падрыхтаваным мужчынам уладу складаць Ахвяру святой Імшы, удзяляць святыя сакрамэнты і дае ласку для годнага служэння.
103. Што такое сакрамэнт сужэнства?
- Сужэнства - гэта сакрамэнт, у якім хрысціяне - мужчына і жанчына вольнага стану - заключаюць паміж сабою непарыўны саюз і атрымліваюць ласку для вернага выканання ўзятых абавязкаў.
104. Якія галоўныя абавязкі сужэнцаў?
- Жыць у згодзе, любові і вернасці да смерці.
- Разам выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра іх зямное жыццё і рэлігійнае выхаванне.
- Дапамагаць адно аднаму ў імкненні да зямнога і вечнага шчасця.
Go to top