Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 
 

Маці божай валадаркі азёраў

ikona_rycina
Category
Падзеі ў парафіі
Date
Субота, 22 Жнівень 2020 00:00
Venue
211970 Браслаў, вул. Савецкая, 1
У галоўным алтары знаходзіцца цудадзейнны абраз Маці Божай Браслаўскай, якую таксама называюць Маці Божай Манастырскай. Апошняя назва звязана з паданнем пра паходжанне абраза. На тэрыторыі браслаўскай парафіі знаходзіўся праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. на востраве возера Неспіш па фундацыі віленскага ваяводы Войцеха Манівіда. У першай палове XVII ст. кляштар стаў уніяцкім і ў ім пасяліліся базыліяне. Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзілася асабліва шанаваны вернікамі цудадзейны абраз Маці Божай. Падчас святаў шматлікія вернікі прыходзілі, каб аддаць Ёй пашану. З актаў віленскага архіва вядомы трагічны лёс кляштара базыльянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Ацалеў толькі абраз Маці Божай. Людзі, знайшоўшы абраз на папялішчы, змясцілі яго ў касцёле ў Браславе. У 1999 годзе дыяцэзіяльны біскуп новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін абвясціў браслаўскі касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай марыйным санктуарыем Маці Божай, Валадаркі азёраў.
 
22 жніўня 2009 г. нашаяпарафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі перажывала велічную і значную падзею — каранацыю папскімі каронамі цудатворнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці вялася на працягу доўгага часу. Да яе прычыніліся як прадстаўнікі духавенства, так і свецкія людзі з розных куткоў Беларусі, найперш, з Віцебскай дыяцэзіі, а таксама з-за мяжы. Арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер ўзначаліў цырымонію каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай.
 
 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 

Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2020-2021 год

Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2020-2021 год
 
Заняткі распачынаюцца 19 верасня
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
1 год – Субота 12.00
1 год - Нядзеля 9:30
1 год – Нядзеля 13:30
2 год - Субота 13.00
2 год - Нядзеля 12:00
2 год – Нядзеля 16: 00
 
Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі
1 год – Субота 14.30
2 год – Субота 15:30
3 год – Субота 17:00
 
Дзеці 4-8 год
Нядзеля 12.00
 
Спатканне моладзі
Нядзеля 20.00
 
Катэхэза для дарослых
Пятніца 19.30
 
Сустрэчы для міністрантаў
Субота 16.00
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Гісторыя

Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г. 

Спіс лектараў (жнівень-снежань)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА БОЖУЮ ЛАСКУ

70. Што неабходна чалавеку для таго, каб атрымаць збаўленне?
- Для таго, каб атрымаць збаўленне, чалавеку неабходна Божая ласка.
71. Хто выслужыў нам Божую ласку?
- Ласку Божую выслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.
72. Якая ёсць Божая ласка?
- Ёсць ласка асвячальная і дзейсная.
73. Што такое асвячальная ласка?
- Асвячальная ласка - гэта Божы дар, дзякуючы якому мы становімся Божымі дзецьмі, яна дае нам звышнатуральнае жыццё і права на вечнае жыццё з Панам Богам у небе.
74. Калі мы ўпершыню атрымліваем асвячальную ласку?
- Першы раз асвячальную ласку мы атрымліваем у сакрамэнце святога хросту.
75. Калі чалавек губляе асвячальную ласку?
- Чалавек губляе асвячальную ласку, калі здзяйсняе цяжкі грэх.
76. Калі мы зноў можам атрымаць асвячальную ласку?
- Асвячальную ласку зноў можам атрымаць дзякуючы сакрамэнту пакаяння.
77.  Што такое дзейсная ласка?
- Дзейсная ласка - гэта Божая дапамога ў выкананні добрых учынкаў, патрэбных для збаўлення.
Go to top