Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

 

Святых апосталаў пятра і паўла - кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой імшы

Category
Падзеі ў парафіі
Date
Панядзелак, 29 Чэрвень 2020 00:00
Кожны год 29 чэрвеня мы святкуем дзень двух апосталаў – Пятра і Паўла. Прыняўшы заклік абвяшчаць Евангелле ўсяму свету, яны прыклалі шмат намаганняў, каб данесці да як мага большай колькасці людзей праўду аб Уваскрослым і Жывым Хрысце. Сам апостал Павел сведчыць: “Пан стаў пры мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне здзейснілася прапаведаванне і каб пачулі ўсе язычнікі…” (2 Цім 4, 17). Разам з тым святыя Пётр і Павел былі людзьмі з рознымі жыццёвымі гісторыямі. Паспрабуем зрабіць некалькі штрыхоў да іх партрэтаў.
 
Апостал Пётр (першапачаткова яго звалі Сымон) паходзіў з Галілеі. Гэта была найбольш аддаленая ад Ерузалема мясцовасць, дзе пражывала нямала язычнікаў. Галілеяне ўспрымаліся як правінцыялы з усім вынікаючым адсюль комплексам стэрэатыпаў. Нават у мове галілеянаў прысутнічаў акцэнт, які адразу выдаваў іх паходжанне. Сымон-Пётр да моманту свайго паклікання займаўся рыбалоўствам і, хутчэй за ўсё, не мог падумаць, што яму будзе наканавана стаць першым сярод апосталаў, пакінуць межы роднай зямлі і абвяшчаць імя Езуса ў тых краінах, аб якіх ён меў цьмянае ўяўленне (калі ўвогуле меў).
 
У адзін з дней рыбак Сымон сустрэў Хрыста, ад якога пачуў заклік ісці за Ім (пар. Мц 4, 19). Ён першым з апосталаў вызнаў веру ў Хрыста як Сына Божага. Збаўца змяніў імя Сымона, назваўшы яго Пятром (г. зн. камнем, скалою). Пры гэтым Езус сказаў: “Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёны, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр скала, і на гэтай скале ЯпабудуюКасцёл Мой, і брамыпякельныя не перамогуцьяго. Я дам табеключыВаладарстваНябеснага, і штозвяжаш на зямлі, тое будзезвязана ў небе, а шторазвяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе” (Мц 16, 17-18). У ноч пасля арышту Езуса Пётр праявіў слабасць і адрокся ад свайго Настаўніка, баючыся пераследу. Пасля ён шчыра пакаяўся і атрымаў прабачэнне. Больш таго ўжо пасля ўваскрасення Езус загадаў Пятру: “Пасі авечак маіх” (Ян 21, 17).
 
Апостал Павел (першапачаткова Саўл) нарадзіўся ў Тарсе ў правінцыі Кілікія. Ён паходзіў з калена Бэньяміна. Да таго самага калена належаў герой Старога Запавету цар Саўл, у гонар якога і быў названы будучы апостал народаў. Саўл быў выхаваны сярод фарысеяў, быў добра адукаваны. Да таго ж ён меў рымскае грамадзянства, якое давала нямала прывілеяў. Але Саўл таксама адрозніваўся нянавісцю да хрысціянаў. Пераломным момантам у яго жыцці стаў дзень, калі ён накіроўваўся ў Дамаск дзеля ажыцяўлення ганенняў на мясцовую хрысціянскую супольнасць. Аб тым, што здарылася па дарозе распавядаюць Дзеі святых апосталаў: “Саўл усё яшчэ жыў пагрозамі і забойствамі вучняў Пана. Ён прыйшоў да першасвятара і папрасіў у яго лісты да сінагогаў у Дамаску, каб, калі знойдзе якіх-небудзь прыхільнікаў гэтага шляху, мужчын ці жанчын, мог звязаць іх і прывесці ў Ерузалем. Калі ён падчас падарожжа набліжаўся да Дамаска, раптам святло з неба асвятліла яго. Ён упаў на зямлю і пачуў голас, які казаў яму: “Саўл, Саўл, чаму ты пераследуеш Мяне?” Ён жа сказаў: “Хто Ты, Пане?”А той адказаў: “Я Езус, якога ты пераследуеш. Устань і ідзі ў горад, там скажуць табе, што ты павінен зрабіць” (Дзеі 9, 1-6).
 
Пасля навяртання Саўл стаў называцца Паўлам. Ён здзейсніў чатыры апостальскія падарожжы, падчас якіх былі закладзены хрысціянскія супольнасці ў многіх рэгіёнах Міжземнамор’я. Аб дзейнасці святога Паўла цяжка сказаць некалькімі сказамі. Зрэшты, яна падрабязна апісана ў кнізе Дзеяў Святых апосталаў. Дух апостала Паўла, яго спосаб мыслення, яго любоў да Хрыста даносяць шматлікія пасланні, скіраваныя ім да розных Касцёлаў і асобаў – у Рыме, Карынце,  Філіпах і г.д. Дазволім лепш самому Паўлу сказаць пра сябе:“я, абрэзаны на восьмы дзень, з роду Ізраэля, з пакалення Бэньяміна, габрэй ад габрэяў, паводле Закону – фарысей, паводле руплівасці – ганіцель Касцёла, паводле справядлівасці Закону – беззаганны. Але што было для мяненабыткам, тое дзеляХрыста я палічыўстратай. Ды і ўсёлічустратаюдзеляперавагіпазнанняХрыстаЕзуса, майго Пана. Дзеля Яго я ўсёстраціў і лічусмеццем, кабнабыцьХрыста і апынуцца ў Ім не сасваёюсправядлівасцю, якая паходзіць з Закону, але з тою, якая паходзіць з веры ў Хрыста, сасправядлівасцю ад Бога, заснаванай на веры, кабпазнаць Яго і моцЯгонагаўваскрасення і саўдзельнічаць у цярпенняхЯгоных, прыпадабняючыся да Ягонайсмерці, кабнейкімчынамдасягнуцьуваскрашэння з мёртвых” (Флп 3, 5-11).
 
Святыя апосталы Пётр і Павел вучаць нас быць руплівымі ў Божых справах. Святы Грыгорый Назіянскі, гледзячы на гэтых апосталаў, пісаў: “Мудры чалавек імкнецца да таго, каб звяртаць больш увагі не на цяперашняе, а на будучыню. Кароткі час зямнога існавання ён хоча выкарыстоўваць для закладкі фундамента пад абяцаную шчаслівую вечнасць, пазбягаючы любых кантактаў са злом, якое пагражае яму ў зямным жыцці і пазбаўляе вечнай узнагароды”. Перадусім жа Пётр і Павел, з аднаго боку такія розныя людзі, аднолькава паказваюць нам, што хрысціянінам у поўнай меры можа быць толькі той, хто перажыў асабістую сустрэчу з Езусам Хрыстом. Такая сустрэча, калі яна адбылася, перамяняе цалкам усё жыццё і надае яму якасна новы сэнс.
 
кс. Юрый Дрозд
 
 
 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Парафіяльная канцэлярыя

У нашай парафіі вы можаце:

Прыняць сакрамэнт святога Хросту,

Ахрысціць сваіх дзяцей,

Прыняць сакрамэнт бежмавання,

Прыняць сакрамэнт Сужэнства,

Прыняць сакрамэнт намашчэння хворых,

Прыступіць да сакрамэнту святой споведзі,

Заснавальнік

СЛУГА БОЖЫ ФРАНЦІШАК МАРЫЯ
АД КРЫЖА ЯРДАН

 
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1848 г. у беднай сялянскай сям’і ў Гуртвелі каля Валдшунт. Памёр у Тафэрсе каля Фрыбурга 8 верасня 1918 года. З дзяцінства жадаў стаць святаром. Доўга чакаў пакуль рэалізуюцца планы з-за цяжкой сітуацыі ў сям’і. Працаваў фізічна, быў здольным і вядомым рамеснікам. Вылучала яго вытрываласць у дасягненні мэты. У 26 гадовым узросце  (1874 год) стаў студэнтам і вывучаў тэалогію, а маючы 30 год (1878 год) стаў святаром акурат у той час, калі Касцёл у Германіі перажываў цяжкі Культуркампф.

Спіс Лектараў (кастрычнік-люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння

1. Рахунак сумлення.
2. Жаль за грахі.
3. Цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
4. Шчырая споведзь.
5. Выкананне прызначанай пакуты.
Go to top