Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

 
 

Імяніны ксянза пробашча станіслава

KsStanislav
Category
Падзеі ў парафіі
Date
Пятніца, 18 Верасень 2020 00:00
Імяніны. Штогадовае свята, якое адзначаецца ў гонар хрысціянскага святога, імя якога далі дзіцяці пры хрышчэнні. Раней імя давалі па святцах — календары ўшанавання святых. Звычайна, дзень імянін супадаў ці быў блізкі да дня нараджэння таму, што дзіця хрысцілі ў перыяд да 40-га дня.
 
Ксёндз пробашч Святкуе свае імяніны ў дзень літургічнага успаміну польскага святога Станіслава Косткі, законнік. Нарадзіўся 28 кастрычніка 1550 г. у Расткове. У чатырнаццацігадовым узросце разам з братам пераехаў у Вену, каб вучыцца там у імператарскай гімназіі, якой займаліся езуіты. Там ён вырашыў сам уступіць у Таварыства Езуса, але бацькі не далі на гэта згоды, паколькі лічылі, што іх сын павінен зрабіць бліскучую свецкую кар’еру. 
 
Нягледзячы на вельмі малады ўзрост, Станіслаў праявіў незвычайную паслядоўнасць і рашучасць. Не маючы яшчэ і семнаццаці гадоў, ён патаемна ўцёк з Вены ў Баварыю, разлічваючы, што яго прыме ў ордэн правінцыял нямецкіх езуітаў Пётр Канізій. Аднак там яго чакаў адмоўны адказ. Не губляючы надзеі, Станіслаў кіруецца ў Рым, і там нарэшце яго жаданне здзяйсняецца: у кастрычніку 1567 г. яго прымаюць у навіцыят. Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 15 жніўня 1568 г. Станіслаў Костка памірае ў арэоле святасці. Ён быў пахаваны ў рымскім касцёле святога Андрэя і ў 1726 г. кананізаваны. У Польшчы святы Станіслаў Костка лічыцца апекуном моладзі. 
 
 

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
Сакрамант Канфірмацыі (Бежмаванне)

У Дзеях Апостальскіх чытаем: «Апосталы ж, што былі ў Ерузалеме, пачуўшы, што Самарыя прыняла Слова Божае, паслалі ім Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, (бо Ён на нікога яшчэ не зышоў, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Пана Езуса). Тады яны ўсклалі на іх рукі, і тыя прынялі Духа Святога» (пар. Дз 8,14-17).

Місіянерская дзейнасць Сальватарыянаў

Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.

Спіс лектараў (люты-ліпень)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ПАНА БОГА

1. Хто такі Бог?
-  Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
2. Чаму Пана Бога мы называем Духам?
-  Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела.
3. Як мы называем Бога ў трох Асобах?
-  Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай.
4. Чаму Пана Бога мы называем вечным?
-  Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе.
5. Дзе ёсць Бог?
-  Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы.
6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным?
-  Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні.
7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем?
-  Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога.
8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом?
-  Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні.
9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым?
-  Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным?
-  Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.
Go to top