Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

Падзеі

Upcoming Events


18
Вер
2020
Падзеі ў парафіі

Імяніны ксянза пробашча станіслава

Імяніны. Штогадовае свята, якое адзначаецца ў гонар хрысціянскага святога, імя якога далі дзіцяці пры [...]
08
Вер
2020
Падзеі ў парафіі

Гадавіна манаскіх шлюбаў у сальватарыянаў

Святы Ян Павел II выказаў славутыя словы: “Сённяшні свет патрабуе больш сведкаў любові Бога да людзей, чым [...]
08
Вер
2020
Падзеі ў парафіі

Нараджэнне нпм - парафіяльны адпуст

  Першыя дакладныя звесткі пра касцёл у Браславе паходзяць з XV стагоддзя, калі на Замкавай гары [...]
08
Вер
2020
Падзеі ў парафіі

Гадавіна смерці слугі божага айца францішка ярдана (+1918)

СЛУГА БОЖЫ ФРАНЦІШАК МАРЫЯ АД КРЫЖА ЯРДАН
26
Жні
2020
Падзеі ў парафіі

Маці божай чэнстахоўскай

Маці Божай Чэнстахоўскай

Powered by iCagenda

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 
САКРАМЭНТ ПАКАЯННЯ I ПАЯДНАННЯ (СПОВЕДЗЬ)

spowiedz sw«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Галоўныя святы Сальватарыянаў

Супольнасць Сальватарыянаў прысвечана Божаму Збаўцу (Сальватору), а яго апекунамі з’яўляюцца:

Найсвяцейшая Панна Марыя Маці Збавіцеля

Апосталы,

Святы Міхаіл Арханёл,

Святы Юзаф.

 
Галоўнай урачыстасцю з’яўляецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і Збаўцы (25 снежня).
 
Галоўным марыйным святам з’яўляецца Ўрачыстасць Маці Збаўцы (11 кастрычніка).
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП (8 снежня) супольнасць адзначае дзень свайго заснавання і ў гэты дзень сальватарыяне аднаўляюць свае законныя абяцанні. 
Супольнасць шануе таксама Марыю як Валадарку Апосталаў, а таксама ўспамінае благаслаўлёную Марыю ад Апосталаў, сузаснавальніцу сясцёр сальватарыянак (5 верасня).
 

Спіс Лектараў (кастрычнік-люты)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

Пяць касцёльных наказаў

1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.
2. Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.
3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.
4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.
5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.
Go to top