Падзякі і просьбы да Маці Божай Валадаркі Азёраў

Набажэнствы да Маці Божай Валадаркі азёраў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святоя Імша - будуць адбывацца ў кожную першую суботу месяца ў 11.00
 

Сустрэчы

5 лістапада 2011 г. у Браславе прайшоў V Фестываль рэлігійнай песні «Птушкай будзь». 
Пра асаблівасці фестывалю распавядае тэлеперадача «Вытокі» — праект тэлерадыёкампаніі «Віцебск». 
Фестываль «Птушкай будзь» спрыяе згуртаванню моладзі вакол Евангелля і Касцёла і дапамагае маладым людзям адкрыць у сабе выканальніцкія таленты. Несумненна, гэтае мерапрыемства прыносіць карысць не толькі парафіям Віцебскай дыяцэзіі, але і робіць свой унёсак у развіццё культуры на Браслаўшчыне і ва ўсёй Віцебскай вобласці.

Жадаем прыемнага прагляду!

Ці хто-небудзь з нас не марыў стаць птушкай? Такая, здавалася б, недасягальная і крыху дзіўная мара шмат каго наведвае ў дзяцінстве. Толькі сталеючы мы ўжо ўзгадваем тую фантазію выключна з усмешкай…

«Будзь птушкай, імкніся сэрцам да нябёсаў», — з 2007 г. у час восеньскіх школьных канікул спяваюць удзельнікі фестывалю рэлігійнай песні ў Браславе, на які збіраюцца ўсе, хто хоча праслаўляць Бога малітвай спеву.

Фестываль адбываецца ў выхадныя дні і традыцыйна пачынаецца святой Імшой у суботу. Пасля - адкрыццё фестывалю і выступленні ўдзельнікаў, у якіх кожны па-свойму дзеліцца запалам Божай любові, а словы песень міжволі пачынаюць гучаць на вуснах кожнага з прысутных.

Удзельнікі маюць таксама шмат часу для знаёмства і супольнага правядзення часу.

Ініцыятар мерапрыемства, ксёндз Лешэк Вітвіцкі SDS, падкрэслівае, што галоўным з’яўляецца нават не сам фестываль, але магчымасць супольнага праслаўлення Нябеснага Айца.

У нядзелю ж адбываеца гала-канцэрт, пасля якога падводзяцца вынікі фестывалю.

На развітанне гімн фестывалю гучыць ізноў.

У 2006 г. перад урачыстасцю Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пад дэвізам “Любіць як Ты, Хрысце” адбылася першая дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, у якой прынялі ўдзел звыш 200 чалавек. У праграму сустрэчы ўвайшлі не толькі супольная малітва, святая Імша, інсцэніраваны Крыжовы шлях, сустрэчы ў группах, гадзінкі на світанні каля возера, але і быў адведзены час на адпачынак і забавы: футбол паміж свецкімі і духавенствам, рэтра-танцы, канцэрт удзельнікаў, сустрэчы ля вогнішча.
У наступныя два гады сустрэчы прайшлі пад дэвізамі “Не бойся быць святым сёння” (2007 г.) і “Адкрый сэрца для Духа Святога і будзь сведкам Жывога Хрыста” (2008 г.).
У дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе ўжо склаліся свае добрыя традыцыі (некаторыя пункты праграмы), але і разам з тым для кожнай сустрэчы характэрны свой асаблівы настрой, ды арганізатары заўсёды прыдумаюць што-небудзь новенькае.
Таму ўсіх, хто лічыць і адчувае сябе маладым (і мае не менш 16 год), у каго ёсць вольны час і хто хоча яго карысна правесці, хто хоча навучыца бачыць Хрыста ў кожным чалавеку, хто жадае адчуць дух братэрскай любові і прыняць да сябе Духа Святога запрашаем на Дыяцэзіяльныя сустрэчы моладзі ў Браславе, якія адбываюцца ў жніўні на некалькт дзён перад галоўнымі ўрачыстасьцямі ў дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў.
Удзельнікаў чакае багатая духоўная праграма, накіраваная на паглыбленне сувязі з Богам, шмат цікавых сустэчаў і разнастайныя забавы. 
Запрашаем!

 

{youtube}ihHQN4oDktY{/youtube}

СЛУХАЕМ АНЛАЙН

Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла

Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
 

Для тых, хто дома: расклад трансляцый набажэнстваў Пасхальнага трыдуума на тэлебачанні

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета адбудзецца прамая трансляцыя па беларускім тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі, але таксама святой Імшы ў Вялікі чацвер і набажэнства Вялікай пятніцы.

Віншуем святароў і сясцёр эўхарыстак!

Сёння, у Вялікі чацвер, узгадваем устанаўленне Хрыстом сакрамэнтаў Эўхарыстыі і святарства. З гэтай нагоды хочам падзякаваць ксяндзу Станіславу, ксяндзу Адаму і ксяндзу Уладзіміру, а таксама сёстрам эўхарысткам за іх служэнне ў нашай парафіі.
Абавязковыя святы
Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:
Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.
Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.
Святога Юзафа – 19 сакавіка.
Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.
Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.
Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.
Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
Усіх Святых – 1 лістапада.
Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
Нараджэнне Пана – 25 снежня.

Гісторыя

Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г. 

Спіс лектараў (люты-ліпень)

Паважаныя Парафіяне!
 
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ

Кожны католік мае абавязак у нядзелю і абавязковыя святы ўдзельнічаць у святой Імшы – Эўхарыстыя

Расклад святых Імшаў у нашай парафіі ў нядзелю:
8.30 11.00 15:00 19.00

КАРОТКІ КАТЭХІЗІС

ПРА ПАНА БОГА

1. Хто такі Бог?
-  Пан Бог - дасканалы Дух, Стварыцель неба і зямлі, а таксама наш найлепшы Айцец. Бог ёсць адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.
2. Чаму Пана Бога мы называем Духам?
-  Бога мы называем Духам, бо Ён не мае цела.
3. Як мы называем Бога ў трох Асобах?
-  Бога ў трох Асобах мы называем Найсвяцейшай Тройцай.
4. Чаму Пана Бога мы называем вечным?
-  Бога мы называем вечным, бо Ён заўсёды быў, ёсць і будзе.
5. Дзе ёсць Бог?
-  Бог ёсць на небе, на зямлі і на кожным месцы.
6. Чаму Пана Бога мы называем Усёбачным?
-  Бога мы называем Усёбачным, бо Ён усё бачыць і ўсё ведае, нават нашыя думкі і жаданні.
7. Чаму Пана Бога мы называем Стварыцелем?
-  Бога мы называем Стварыцелем, бо Ён стварыў усё з нічога.
8. Чаму Пана Бога мы называем найлепшым Айцом?
-  Бога мы называем нашым найлепшым Айцом, бо Ён любіць усіх людзей як сваіх дзяцей і клапоціцца аб кожным сваім стварэнні.
9. Чаму Пана Бога мы называем справядлівым?
-  Бога мы называем справядлівым, бо Ён за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.
10. Чаму Пана Бога мы называем міласэрным?
-  Бога мы называем міласэрным, бо Ён ахвотна прабачае нам нашыя грахі, калі мы раскайваемся ў іх.
Go to top